Шыфр
112Е000002_172
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1952 - 1954 гг.
Апісанне
Двухпавярховы, асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. Разам з будынкам № 46 ствараюць параднае афармленне скрыжавання вул. Савецкай і Гогаля.
На месцы старога драўлянага будынка для арцелі “Новы шлях” Брэсцкага аблпрамсавета ў красавіку 1952 г. было пачата будаўніцтва будынка “Атэлье мод” будаўнічай арганізацыяй Трэст № 7. У маі 1954 г. будынак “Атэлье мод”, выкананы па праекце Белпрамсавета г. Мінска, быў уведзены ў эксплуатацыю.
У 1970 г. пачата будаўніцтва прыбудовы да атэлье ўздоўж вуліцы Савецкай, уладальнікам будынку стала фабрыка “Індпашыўадзенне”. У 1972 г. будаўніцтва было скончана і ў будынку была створана Брэсцкая трыкатажная фабрыка “Індзаказы”.