Будынак

Шыфр

112Е000002_173

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1884 г.

Апісанне

Будынак № 50 размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Брэста, фарміруе гістарычную забудову вул. Савецкай. Знаходзіцца ў квартале, абмежаваным сучаснымі вуліцамі Савецкай, Гогаля, Куйбышава, Будзённага. У другой палове ХІХ ст. квартал меў парадкавы № 14. Участак, на якім быў ўзведзены будынак № 50 таксама меў № 14. Права на валоданне гэтым участкам, выдзеленым Пазыкабудаўнічай камісіяй пад будаўніцтва брэсцкаму мешчаніну Шмулю Айзіку Ёселеву Кантаровічу. 

16 жніўня 1926 г. ўласнікамі маёмасці Кантаровіча сталі Вайсман Іцак і Сураўская Хана. У 1939 г. жылы дом быў нацыяналізаваны.

Будынак узведзены ў так званым цагляным стылі - фасады абліцаваны чырвонай цэглай, архітэктурны дэкор таксама выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі.