зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_177

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 57

Датаванне

кан. ХІХ ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак прадстаўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане аб’ём, накрыты двухсхільным дахам. Пасля Першай сусветнай вайны будынак (або магчыма тое, што ад яго засталося) належала Заёнц Арону (Aron Zając), уладальніку крамы жаночай  канфекцыі - гатовых сукенак, і меў адрас Дамброўскага, 49 (пазней 53). 

У Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці захавалася два праекты рэканструкцыі будынка. Адзін выкананы невядомым архітэктарам, і зацверджаны магістратам 14 сакавіка 1929 г. пратакол №19/431 і праект архітэктара Мікалая Сінкевіча, зацверджаны магістратам 22 красавіка 1929 пратаколам №31/847. Рэканструкцыя будынка скончана вясной 1930. У 1932 новыя ўладальнікі будынка сужонцы Глейзоры: Абрам (гандляр мануфактурай) і яго жонка Бейла.