Шыфр
112Е000002_179
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1931 г.
Стыль
Рысы мадэрну і класіцызму
Апісанне
Будынак “Народнага яўрэйскага банку” з 1919 г. па 1931 г. змяшчаўся ў драўляным будынку на рагу вуліц Дамброўскага і Сенкевіча (сёння на гэтым месцы ювелірная крама “Жамчужына”).
Новы будынак банку па сённяшняй вуліцы Савецкая, 11 быў узведзены ў 1931 г. па праекце вядомага пецярбургскага (а потым і брэсцкага) архітэктара Мікалая Катовіча. Уяўляе сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане аб’ём са схільным дахам, які схаваны за атыкам. На першым паверсе змяшчаліся дзве крамы, вестыбюль з лесвіцай на другі паверх, двухпакаёвая кватэра з кухняй, ванным пакоем, туалетам, два браніраваных сховішча і памяшканне аховы. Другі паверх займалі: аперацыйная зала, каса, кантора, кабінет дырэктара, зал пасяджэнняў, пакой кур’ера, два туалеты. Будынак быў пабудаваны на месцы зруйнаванага ў Першую сусветную вайну мураванага жылога дома. Носіць рысы пераходнага перыяду ад класіцызму да каструктывізму.
Будынак банка быў нацыяналізаваны ў верасні 1939 г., і ў ім размясціўся камунальны банк.
Пасля Другой сусветнай вайны будынак выкарыстоўваўся Брэсцкай абласной канторай “Белкамунбанка”, затым “Будбанкам”. У чэрвені 1959 г. будынак перададзены на баланс Гаркамгаса.
Будынак уяўляе сабой значную гісторыка-культурную каштоўнасць для горада.