Шыфр
112Е000002_180
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX- пач. XX ст.
Будынак уяўляе сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане аб’ём з двухсхільным дахам.
Першапачатковыя ўладальнікі ўчастка, на якой знаходзіцца сённяшні будынак па Савецкай, 65 не высветлены. Невядома, хто пабудаваў будынак і прозвішча архітэктара. Па дакументах Брэсцкага абласнога архіва вядома, што ў другой палове XIX ст. парцэла была забудавана. Магчыма, што на гэтым участку стаяў драўляны дом, які згарэў пры травеньскім пажары 1895 г.
Дакладнаа вядома, што да Першай сусветнай вайны на ўчастку стаяў каменны двухпавярховы дом. На першым паверсе змяшчалася бакалейная і гастранамічная і мануфактурная крамы. Падчас знішчэння горада расійскім войскам пры адступленні ў жніўні 1915 г. будынак ацалеў. Пасля Першай сусветнай вайны была зроблена рэканструцыя аконных праёмаў. Праект быў распрацаваны вядомым брэсцкім архітэктарам Мікалаем Сінкевічам і зацвержаны Магістратам Брэста-над-Бугам у лістападзе 1932 г.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён