Шыфр
112Е000002_181
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1925 г.
Апісанне
Будынак уяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане аб’ём са схільным дахам. Першапачатковыя ўладальнікі гістарычнай парцэлы №11-12, на якой знаходзіцца будынак па Савецкай, 66 не высветлены. Па дакументах Брэсцкага абласнога архіва вядома, што ў другой палове XIX ст. парцэла была забудавана - на ўчастку стаялі тры мураваныя будынкі. Усе будынкі былі ўзарваны пры адступленні рускімі войскамі.
Пасля Першай сусветнай вайны на месцы былых пабудоў быў узведзены двухпавярховы жылы дом з крамай на першым паверсе. Праект быў распрацаваны вядомым брэсцкім архітэктарам Мікалаем Сінкевічам у 1923 годзе. Будынак быў афіцыяльна ўведзены ў эксплуатацыю ў 1925 г.
Пасля 1939 г. i да канца XX ст. будынак выкарыстоўваўся выключна пад жыллё.