Шыфр
112Е000002_183
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1962 г.
Стыль
“Савецкі” рацыяналізм
Будынак уяўляе сабой трохпавярховы Г-падобны ў плане мураваны аб’ём накрыты плоскім дахам.
Кафэ “Маладзёжнае” пабудавана ў 1960 (1962) годзе па праекце Заслужанага архітэктара БССР - Зінаіды Міхайлаўны Леўчанка (1925-1980). Праектавалася для камсамольскіх арганізацый горада, давала магчымасць праводзіць тут літаратурныя і музычныя і інш. тэматычныя маладзежныя вечарыны, сустрэчы, танцы (пазней дыскатэкі). У 1992 г. будынак набыла гандлёвая фірма "Алеся".
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён