Шыфр
112Е000002_184
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1895 г.
Будынак пабудаваны пасля спусташальнага пажару, які адбыўся ў Брэст-Літоўску 4 траўня 1895 г. Ужо ў ліпені 1895 г. быў зацверджаны праект новага дома (імя архітэктара на праекце не чытальнае). У жніўні 1915 г. будынку пашанцавала ацалець падчас пажару.
У 1930 г. двухпавярховы жылы дом быў перабудаваны. Аўтар праекта - архітэктар Мікалай Сінкевіч. 25 чэрвеня 1931 г. палова дома была прададзена гандлярам мануфактуры. У афіцыне змяшчалася крама па продажы металічных вырабаў.
Будынак муніцыпалізаваны ў студзені 1940 г.
Пасля Другой сусветнай вайны будынак выкарыстоўваўся як жылы.
У 2008 г. жылыя памяшканні будынка пераведзены ў нежылыя.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён