зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_185

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1911 г.

Апісанне

Двухпавярховы мураваны будынак з убудаванымі памяшканнямі быў узведзены ў 1925 г. як устаўка паміж даваеннымі дамамі па вул. Дамброўскага, 78 і 80. Першы паверх вырашаны стрымана, плоскасць сцяны падзеленая рустамі на квадры, прарэзана вялікімі вокнамі-вітражамі. Рытм другому паверху надаюць спрошчаныя пілястры дарычнага ордэру, на якія абапіраецца магутны фрыз з карнізам.

Вядома, што гістарычны ўчастка 11-15, на якім месціцца будынак, быў забудаваны толькі пасля спусташальнага пажару 4 траўня 1895 г. Летам 1895 г. на месцы згарэлага будынка быў пабудаваны аднапавярховы драўляны дом з мезанінам, а ў сакавіку 1911 г. да яго прыбудаваны двухпавярховы мураваны дом, які і захаваўся да нашага часу (Савецкая, 74).