Шыфр
112Е000002_187
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1927 г.
Па праекце будынак уяўляў сабой трапецападобны ў плане двухпавярховы мураваны аб'ём, накрыты высокім двухсхільным дахам. Непасрэдным аўтарам праекта з'яўляецца Яўгеньюш Пісьменскі, чарцяжы выканаў тэхнік-будаўнік В. Тэненбаўм. Праект дома быў скончаны ў снежні 1926 г. Сам будынак пабудаваны і заселены да канца 1927 г.
Дадзеных па выкарыстанні будынка ў перыяд нямецкай акупацыі не выяўлена, верагодна будынак выкарыстоўваўся пад жыллё.
Пасля Другой сусветнай вайны Рашэннем Брэсцкага гарвыканкама будынак перададзены гаркамгасу. У 1960-1980-я гг. на першым паверсе размяшчаўся магазін “Піва-воды”, ў 1990-х гг. - рыбны магазін “Прымор'е”, пазней - УП “Салон-Стыль”.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён