зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_190

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХХ ст.

Апісанне

Будынак № 97 размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Брэста, на перакрыжаванні вул. Савецкай і вул. Дзяржынскага.  

Дакладная дата будаўніцтва дома пад сучасным № 97 не вядома. Па тэхпашпарце ён датуецца 1928 г. Аднак, як сведчаць архіўныя матэрыялы, будынак узведзены раней, мажліва, на мяжы ХІХ - ХХ стст., а ў 1928 г. жылы дом быў рэканструяваны. Трэба адзначыць, што цяпер пад адным нумарам аб'яднаны два раней самастойныя будынкі. 

У пачатку 1929 г. магістрат даў дазвол на перабудову галоўнага фасада дома на першым паверсе. Згодна з дакументам, у вуглавой частцы дома знаходзіўся магазін, уваход у які размяшчаўся ў скошаным вуглу будынка. Асвятлялася гандлёвая зала праз шырокі аконны праём на фасадзе з боку вул. Дамброўскага (вул. Савецкая). Аб функцыянальным выкарыстанні памяшканняў у сумежным доме звестак не выяўлена.  

У 2009 г. праведзены капітальны рамонт жылога дома з частковай рэстаўрацыяй фасадаў. Будынак уяўляе сабой прыклад гарадской шэраговай забудовы пачатку ХХ ст.