Шыфр
112Е000002_191
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. ХІХ - пач. ХХ ст.
Апісанне
Першапачаткова (верагодна, дакладных звестак няма) на месцы сучаснага будынка існаваў цагляны жылы дом, пабудаваны у к. ХІХ - пачатку ХХ стст. У час Першай сусветнай вайны ў 1915 г. жылы дом быў значна пашкоджаны, адрамантаваны ў 1920-я гг. Вядома, што ў 1929 г. быў выкананы рамонт будынка, перабудаваны другі паверх дома.
У снежні 1940 г. дом быў нацыяналізаваны. З пасляваенных часоў уладальнікам будынка быў прызначаны Гаркамгас. Са студзеня 1970 г. гандлёвыя памяшканні перададзены ў арэнду Белювеліргандлю дзеля размяшчэння магазіна “Бярозка”. Да 1971 г. у доме было 4 кватэры на 8 пакояў.
Да сённяшняга часу частка першага паверха выкарыстоўваецца пад гандлёвыя памяшканні магазіна “Насенне”. На другой частцы першага і на другім паверсе будынка размешчаны кватэры.