зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_192

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

к. ХІХ ст.

Апісанне

Будынак пабудаваны ў к. ХІХ ст. па вул. Паліцэйская. Па архіўным дакументам уладальнікам быў Грослайт. Пад час Першай сусветнай вайны дом быў значна пашкоджаны. Адноўлены ў 1925 г. па праекце архітэктара Мікалая Сінкевіча. 

Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю. На першым паверсе дома былі размешчаны крама, сапожная майстэрня. З левага боку фасада дома была арка з сандрыкам над скразным праездам ва ўнутраны дворык. 

Будынак муніцыпалізаваны ў студзені 1940 г. Пад час Вялікай Айчыннай вайны дом знаходзіўся на тэрыторыі яўрэйскага гета, выкарыстоўваўся як жыллё. 

У 1950 г. перададзены Гаркамгасу рашэннем гарвыканкама. Выкарыстоўваўся як адміністрацыйны будынак з крамамі. У доме выканана перапланіроўка і скразны праезд быў ператвораны ў адміністрацыйнае памяшканне. У 2000 г. зроблена прыбудова - уваход на 2 паверх, прыбраны печы, праведзена цэнтральнае ацяпленне. З 2009 г. дом не выкарыстоўваецца.