Шыфр
112Е000002_194
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX - пач. XX ст.
З дакументаў магістрата Брэста-над-Бугам, якія захоўваюцца ў НМУ «ГАБО», вядома, што ў 1921 г. участак 6-14 афіцыйна знаходзіўся ў руінах. У Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці захоўваюцца тры праекты "адбудовы" будынка. Адзін з іх належыць вядомаму брэсцкаму архітэктару міжваеннага перыяду Мікалаю Сінкевічу. Аднак уладальнікі будынка спыніліся на самым эканамічным праекце, выкананым невядомым архітэктарам. У рэчаіснасці ўстаноўлена, што гаспадарам пашкоджаных дамоў міжваеннага Брэста ўдавалася (каб ухіліцца ад падаткаў) выдаваць нават нязначна пашкоджаныя будынкі, пасля рамонту за нанава пабудаваныя. Таму згаданы "самы эканамічны" праект цалкам мог апынуцца выкананым "па факце" чарцяжом адноўленага пасля Першай сусветнай вайны будынка. Капітальны рамонт будынка завяршыўся ў 1927 г.
У савецкі час выкарыстоўваўся пад жыллё і крамы. Напачатку XXI ст. належыў калегіі адвакатаў і МП “Сепціма”.
Будынак носіць рысы позняга класіцызму.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён