Шыфр
112Е000002_195
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1923 г.
Стыль
Канструктывізм з рысамі неакласіцызма
Апісанне
У гады Першай сусветнай вайны забудова гістарычнага квартала № 4 у межах сучасных вуліц Савецкая, Астроўскага, Карла Маркса i Дзяржынскага была значна пашкоджана. Дадзены будынак быў запраектаваны як жылы дом з крамай на 1 паверсе i скразным праездам з левага бока ва ўнутраны двор і пабудаваны ў 1923 г. Ацяпленне будынка ажыццяўлялася печамі, абліцаванымі паліванай кафляй. У двары меліся гаспадарчыя пабудовы. Пад час Вялікай Айчыннай вайны дом выкарыстоўваўся як жылы.
Пасля вайны будынак быў перададзены ва ўласнасць Гаркамгасу, які потым перайменаваны ў Гаржылкіраўніцтва. У 1967-1968 годы ў нежылых памяшканнях 1 паверха зроблена, перапланіроўка і прыстасаванне пад аптэку, якая да нашых часоў не спыняе сваёй дзейнасці. Уваход у будынак ажыццяўляецца ca двара.
Зараз у доме 3 кватэры. Захаваліся аўтэнтычныя балконы на фасадзе дома. Будынак эксплуатуецца пад жыллё, памяшканне 1 паверха - пад аптэку.