зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

к. ХІХ-пач. XX ст.

Апісанне

Будынак па вул. Садовай быў пабудаваны ў канцы XIX – пачатку ХХ стст. на чырвонай лініі забудовы. Гэта быў двухпавярховы цагляны будынак, асноўны аб’ём Г-падобны ў плане, накрыты двухсхільным дахам.  За гісторыю існавання будынкам валодалі розныя ўладальнікі. 

Будынак па вул. Садовай быў адноўлены ў 1930-х гг. як двухпавярховы i займаў усю шырыню ўчастка. Уладальнікі дома здавалі яго ў арэнду. У 1939 г. будынак выкарыстоўваўся як адміністрацыйны, у ім былі размешчаны службы паліцыі.

2 студзеня 1940 г. будынак і афіцына былі нацыяналізаваны.

У 1968 г. у доме была праведзена каналізацыя, вадаправод, ванна была ўсталявана ў адной з 16 кватэр.

У 1983 г. у доме быў праведзены капітальны рамонт і перапланіроўка. Рамонт будынка быў выкананы ў 2005 г. Зараз ў доме 12 кватэр на 20 пакояў: 4 - аднапакаёвыя, 8 - двухпакаёвыя.