Шыфр
112Е000002_200
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1936 г.
Стыль
Канструктывізм
Апісанне
У гады Першай сусветнай вайны забудова гістарычнага квартала № 6 у межах сучасных вуліц Савецкая, Машэрава, Карбышава, Дзяржынскага была значна пашкоджана. Дадзены будынак быў запраектаваны як жылы дом з крамай на 1 паверсе i скразным праездам з правага боку ва ўнутраны двор і пабудаваны ў 1930 г. Падчас Вялікай Айчыннай вайны дом выкарыстоўваўся як жылы.
Пасля вайны будынак перададзены ва ўласнасць Гаркамгасу, потым перайменаванага ў Гаржылкіраўніцтва. У 1970 г. ў кватэрах зроблена перапланіроўка, печы былі дэмантаваны і пад час капітальнага рамонта ў доме праведзены газ і ўсталяваны газавыя пліты, цэнтральнае цяпло, вадаправод і каналізацыя, газавыя калонкі. Памяшканні 1 паверха былі прыстасаваны пад гандлёвыя магазіна “Рамашка” Белювеліргандля.
У 1986 г. з правага боку дома скразны праход быў перабудаваны і выканана гандлёвае памяшканне.
Зараз у доме 5 кватэр. Захаваліся аўтэнтычныя балконы на фасадзе дома. Будынак эксплуатуецца пад жыллё.