Шыфр
112Е000002_201
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1929 г.
Мураваны прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Складаецца з двухпавярховага і аднапавярховага крылаў. Галоўны фасад двухпавярховага крыла на першым паверсе прарэзаны вялікімі квадратнымі аконнымі праёмамі вітрын і паміж імі дзвярным вузкім праёмам. На другім паверсе прамавугольныя аконныя праёмы без дэкору.
Будынак № 110 размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Брэста - комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Вядома, што вялікія разбурэнні г. Брэсту прынесла Першая сусветная і грамадзянская войны. Горад быў знішчаны на 70%. У 1920-я гг. забудова горада была адноўлена, было ўзведзена шмат новых будынкаў. Да гэтага перыяду адносіцца будаўніцтва дома № 110 па вул. Савецкай, тагачаснай вул. Е. Дамброўскага. Будынак быў ўзведзены ў 1929 г. Складаецца з двух крылаў: аднапавярховага і двухпавярховага. На стыку крылаў у двухпавярховым крыле існуе праезд у двор. Фасады дома вырашаны лаканічна. На першых паверхах знаходзіліся гандлёвыя памяшканні.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён