зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_202

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 112

Датаванне

1923 г.

Апісанне

Будынак па вул. Савецкая, 112, пабудаваны ў 1923 па праекту арх. Сідарчука, першапачаткова ўяўляў сабою частку двухпавярховага чатырохсекцыйнага мураванага жылога дома з убудаванымі на першых паверхах крамамі. Кожная секцыя мела свой адрас і разглядалася як самастойны будынак. Амаль аднатыпныя секцыі падзелены па галоўнаму фасаду прамакутнымі лізенамі. Кожная секцыя мела па тры праемы на “пентра” з балконам па сярэдзіне, на першым паверсе па дзве вітражныя вятрыны з зашкленымі дзвярыма. Фасад атынкаваны, завершаны вянчаючым карнізам. Дах двухсхільны, крыты бляхаю, прарэзана слыхавымі акенцамі-люнэтамі. У пасляваенны час страчаны балконы другога паверху, зменены праёмы першага паверху. Будынак нясе рысы пераходнага перыяду ад позняга класіцызма да канструктывізму.