Шыфр
112Е000002_204
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1925 г.
Будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Брэста. Разам з іншымі дамамі фарміруе гістарычную забудову вул. Савецкай.
У гады Першай сусветнай і грамадзянскай вайны горад быў моцна разбураны. У 1920-я гг. жылыя і грамадскія будынкі былі адноўлены, а некаторыя ўзведзены новыя.
Паводле тэхпашпарта будынак № 116 пабудаваны ў 1925 г. як жылы дом. Архітэктурнае рашэнне фасада блізкае з дамамі № 112 і 114. Пластыка галоўнага фасада стрыманая, дэкор адсутнічае, з архітэктурных элементаў у чляненні галоўнага фасада выкарыстаны цягі, карніз, лапаткі. Узбагачае фасад металічная рашотка балкона на фігурных кранштэйнах.
Будынак уяўляе сабой прыклад гарадской шэраговай забудовы 1920-х гг.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён