зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_207

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1897 г.

Апісанне

Будынак, які захаваўся па вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 4 - аднапавярховы, каменны, з мансардай - быў адноўлены ў 1922 г. па праекце вядомага архітэктара Сямёна Сідарчука, а затым у 1926 г. будынак пашыраецца і надбудоўваецца другі паверх. У гэтым выглядзе і ў здавальняючым стане дом дайшоў да нашых дзён. 

У Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці існуе яшчэ адзін праект перабудовы і пашырэння гэтага будынка, выкананы архітэктарам Мікалаем Сінкевічам, і адкарэктаваны ў 1928 г. галоўным архітэктарам горада Мікалаем Катовічам. Аднак, праект не быў ажыццёўлены.

У студзені 1940 г. будынак нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся як шматкватэрны жылы дом. Дадзеных па выкарыстанні будынка ў перыяд нямецкай акупацыі не выяўлена, верагодна будынак выкарыстоўваўся пад жыллё. 

Пасля Другой сусветнай вайны будынак перададзены Гаркамгасу. У 1993 г. была праведзена рэстаўрацыя дома, пад час якой былі праведзены вадаправод, каналізацыя і цэнтральнае ацяпленне.