зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_213

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1899 г.

Апісанне

Першапачаткова двухпавярховы жылы будынак быў Г-падобны ў плане. Пабудаваны дом ў 1899 г. з двухсхільным жалезным дахам і цагляным падмуркам. Захавалася аўтэнтычная каваная агароджа балконаў і на фасадзе будынка. У прыбудове дваровага фасада знаходзіўся ўваход з лесвіцай. На другім паверсе меліся 3 балконы з каванай агароджай, 2 з фасада i 1 балкон ca двара.

Для ацяплення ў доме было некалькі пячэй, абліцаваных паліванай кафляй. Вадаправод і каналізацыя адсутнічалі. У будынку было 4 кватэры.

Паводле дакументаў, будынак складаўся з кватэр і выкарыстоўваўся выключна пад жыллё.

У студзені 1940 г. будынак быў нацыяналізаваны. У перыяд акупацыі, скарэй за ўсё, выкарыстоўваўся як жылы. 

У 1946 г. да дома былі прыбудаваны аднапавярховыя памяшканні. Па матэрыялах архіва Брэсцкага БТІ у 1947 г. у будынку  было 5 кватэр.

У 1975 г. праведзена перапланіроўка і прыбудаваны 2 памяшкання, былі пераробленыя вокны, дэмантаваны печы i ўсталявана цэнтральнае ацяпленне, газавыя пліты, у 4 кватэрах усталяваны ванны i газавыя калонкі, туалет.