Шыфр
112Е000002_22
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
2 пал. XIX ст.
Апісанне
Будынак размешчаны на ўчастку № 9-6. У другой палове XIX ст. участак належаў двум уладальнікам. Паўднёвая частка дома па вул. 17 Верасня, 19 пабудавана да пажару 1895 года, як аднапавярховы будынак з двума вокнамі і дзвярыма. У пачатку ХХ ст. дом перайшоў новаму ўладальніку, які, відаць, надбудаваў другі паверх. Акрамя таго, на дадзенай парцэле ў 1907 годзе знаходзіўся драўляны, абкладзены цэглай жылы дом і каменны хлеў, перабудаваны ў двухпавярховы дом, і двухпавярховы каменны «сарайчикъ». У міжваенны перыяд усе будынкі (па адрасе Пераца, 17) належалі Рашберг Мотле.
Будынкі на ўчастку знесены ў сярэдзіне ХХ ст. У 1960-х гадах будынкі падвергліся глабальнай рэканструкцыі і былі аб'яднаны ў адзін дом. Праектныя чарцяжы ў архівах не выяўленыя.