зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_224

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1901 г.

Апісанне

На ўчастку № 2-18 у канцы XIX ст. знаходзіўся аднапавярховы драўляны дом і два драўляныя сараі. Двухпавярховы каменны дом у глыбіні ўчастка быў пабудаваны ў 1899 г. па праекце невядомага аўтара. У 1901 г. на месцы старога драўлянага дома быў пабудаваны новы, каменны аднапавярховы на "чырвонай лініі" вуліцы Беластоцкай. Аўтар праекта В. Алендскі. Адначасова па праекце зносіцца драўляны сарай і будуецца новы, каменны. Ацяпленне будынкаў ажыццяўлялася праз печы, абліцаваныя кафляй. На двары знаходзіліся гаспадарчыя пуні і туалет.

У 1929 г. ва ўсходняй частцы ўчастка №2-18 па праекце вядомага брэсцкага архітэктара Мікалая Сінкевіча былі пабудаваны аднапавярховы каменны дом. 

У студзені 1940 г. уласнасць была муніціпалізавана і перайшла Гаркамгасу. 

Усе будынкі, акрамя дома на "чырвонай лініі", былі знесены да канца XX ст. У 1960-х гг. над будынкам надбудаваны другі паверх. Бакавыя дзверы ператвораны ў вокны. Дах зроблены двухсхільным, ўваходы зроблены са двара дома. У 1989 г. праведзена цэнтральнае цяпло, вадаправод і каналізацыя. 

За ўвесь час існавання будынак выкарыстоўвалася выключна пад жыллё.