Шыфр
112Е000002_225
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ-пач. XX ст.
Апісанне
Дом пабудаваны на мяжы ХІХ - ХХ ст. Першапачатковы ўладальнік і архітэктар невядомыя. Пад час Першай сусветнай вайны значна пашкоджаны. У пачатку 1920-х гг. гаспадар будынку заказвае праект адбудовы дому інжынеру Я. Джэруму. Згодна з даведкай магістрата Брэста-па-над-Бугам ад сакавіка 1928 г., будынак уведзены ў эксплуатацыю ў лістападзе 1924 г.
У 1937 - 1938 гг. будынак па Беластоцкай, 40 належыў фірме “Standart Nobel w Polsce Sp. Akc.” У 1939 г. архітэктарам Уладзіславам Каміньскім быў выкананы і, пазней узгоднены з магістратам, праект перапланіроўкі будынка.
Прызначэнне будынку пад час акупацыі 1941-44 гг. не высветлена.
У сучасны момант будынак выкарыстоўваецца ў якасці спецыялізаванага будынку сувязі. У ім змяшчаецца цэх спецсувязі, частка будынка выкарыстоўваецца пад жыллё.