зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_226

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1905 г.

Апісанне

Будынак пабудаваны як "даходны" у 1905 г. па праекце архітэктара Е. Карачэўскага, выкананага і ўзгодненага ў 1904 г. Будынак меў аб'ёмна-прасторавае рашэнне, характэрнае для стылю класіцызм, але архітэктурная аздоба будынка была выканана ў стылі мадэрн. У кан. 1920-х гг. будынак быў рэканструяваны. Да пачатку Другой сусветнай вайны ў будынку месцілася Павятовая камендатура дзяржаўнай паліцыі. 

У жніўня 1940 г. пастановай Брэсцкага гарсавета будынак перададзены дзяржархіву. Выкарыстанне будынка пад час акупацыі дакладна не высветлена. Пасля вайны будынак зноў выкарыстоўваўся пад архіў. 14 лістапада 1953 г. была праведзена дзяржаўная рэгістрацыя будынка, уладальнікам лічыўся Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці МУС БССР.