Шыфр
112Е000002_227
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
канец ХІХ ст.
Апісанне
Цагляны аднапавярховы дом з жалезным дахам пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя як прыходскі дом Царкоўнай абшчыны Сімяонаўскага сабора. Сабор быў пабудаваны ў 1862 годзе. Дакладна не вызначана дата пабудовы прыходскага дома. Вядома, што ў ім жылі святар і царкоўнаслужачы сабора - псаломшчык.
Да 1940 г. будынак належыў царкоўнай абшчыне Сімяонаўскага сабора. У 1940 г. будынак быў нацыяналізаваны і перададзены ў фонд Брэсцкага гарадскога Савета працоўных як жылы дом.
У міжваенны перыяд 1921-1941 гг., у гады Вялікай Айчыннай вайны служба ў саборы ніколі не спынялася. Па рашэнню Брэсцкага гарвыканкама ў 1951 г. уладальнікам будынка быў вызначаны Гаркамгас, з 1979 г. пераіменаваны ў Брэсцкае гарадское вытворчае аб’яднанне ЖКГ.
Па акту прыёмкі-перадачы ў 2017 г. рэлігійным аб’яднаннем “Брэсцкая епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы” будынак перададзены ў аператыўнае кіраўніцтва Праваслаўнаму прыходу Свята-Сімяонаўскага кафедральнага сабора ў г. Брэсце Брэсцкай епархіі для выкарыстання як адміністрацыйны будынак для рэлігійных патрэб.