зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_230

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1900 г.

Апісанне

Двухпавярховы прамавугольны ў плане жылы дом з жалезным дахам і бетонным падмуркам быў пабудаваны ў 1900 г. У будынку было 2 кватэры. Праз арку, да дома, па вул. Беластоцкай прымыкаў дом № 52. Першапачаткова ў жылым доме былі два ўвахода - па аднаму на кожную кватэру.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў сувязі з недахопам жылля ў дом былі заселяны 4 сям’і. У 1950 г. уладальнікам будынка быў вызначаны Гаркамгас, зараз КУП “ЖРЭУ г. Брэста”.

У 1959 г. да дома з дваровага фасада выканана цагляная прыбудова з уваходам, ў доме было 4 кватэры. У 1968 г. адбылася перапланіроўка памяшканняў, уваход с фасада быў перароблены ў акно.

У 1976 г. жалезны дах быў заменены на шыфер, дэмантаваны печы. На сённяшні дзень будынак абсталяваны электрасвятлом, цэнтральнымі каналізацыяй і ацяпленнем.