Шыфр
112Е000002_231
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ - пач. ХХ ст.
Стыль
Рысы позняга класіцызму
Апісанне
Будынак уяўляе сабой Г-падобны ў плане аб'ём, накрыты двухсхільным дахам. Архітэктурны дэкор першага паверха згублены. Вокны другога паверха падкрэслены перамычкамі з карнізамі. На галоўным фасадзе захаваўся развіты вянчаючы карніз на сухарыках. Будынак мае рысы позняга класіцызму.
Дом пабудаваны на гістарычным участку 1-13 на рубяжы ХІХ-ХХ стст. Пашкоджаны ў 1915 г. Адбудаваны ў 1920-х гг. па праекце вядомага брэсцкага архітэктара Мікалая Сінкевіча. Муніціпалізаваны ў студзені 1940 г. У 1972 г. дэмантаваны печы і праведзены цэнтральнае ацяпленне і газ. У 1989 г. быў зроблены капітальны рамонт. За ўвесь час існавання будынак выкарыстоўваўся выключна пад жыллё.