Шыфр
112Е000002_232
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ - пач. XX ст.
Апісанне
Будынак раней ўяўляў сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане аб'ём з вальмавым дахам. пабудаваны на мяжы XIX - XX ст. як сінагога. Выкарыстоўваўся па прызначэнню да 1939 г. як Bożnica Żydowska «Egdesz». Згодна звестак Магістрата Брэста над Бугам мела залу на 400 чалавек.
У гады Першай Сусветнай вайны ў сінагозе размясціўся ваенны шпіталь. З прыходам у Брэст новай улады, ужо польскай, было прынята рашэнне аб некаторай перабудове асобнага бальнічнага будынка і аднаўленні дзейнасці сінагогі. Будынак бальніцы быў перабудаваны ў 1919-1921 гг. на ўзроўні другога паверха. Ложкавы фонд складаў 100 месцаў. Сінагога была зачынена. У пасляваенны перыяд у будынку былой яўрэйскай бальніцы быў праведзены капітальны рамонт, і ў 1964 годзе наваселле ў ім справіў абласны анкалагічны дыспансер. У будынку сінагогі размясцілася клубная ўстанова.