Шыфр
112Е000002_233
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1914 г.
Апісанне
У 1914 г. пачата будаўніцтва гэтага цаглянага будынка яўрэйскай бальніцы на вуглу вуліц Піваварнай і Беластоцкай на 90 ложкаў, якое было дабудавана ў 1919- 1921 гадах. У 1922 г. назва вуліцы была зменена на Шпітальную.
У бальніцы было некалькі аддзяленняў для хворых: тэрапеўтычнае на 30 ложкаў для хворых унутранымі хваробамі, хірургічнае аддзяленне на 40 ложкаў, акушэрскае на 30 ложкаў, рэнтгенкабінет. Працавалі ў бальніце 4 урача, 4 медыцынскія сястры, 2 акушэркі, 1 санітарка, 2 кухаркі, 2 прачкі. Лячэнне было платным. За медыцынскую дапамогу хворы гараджанін плаціў за адзін дзень 7 злотых, а іншагародні - 7,5.
У час да і пасля Вялікай Айчыннай вайны тут знаходзілася 2-я гарадская бальніца.
Рашэннем Брэсцкага гарадскога савета дэпутатаў у 1945 г. у будынку 2-й гарадской бальніцы па вул. Беластоцкай, 60 была адчынена 2-я гарадская радзільна-гінекалагічная бальніца. У 1946 г. увесь будынак перададзены для размяшчэння гарадской гінекалагічнай бальніцы.
У 1951 г. уладальнікам будынка быў вызначаны гарздраўаддзел гарвыканкама. Ацяпленне будынка ажыццяўлялася праз печы аж да 1963 г.
У 1993 г. будынак перададзены Брэсцкаму абласному цэнтру “Здароўе”.
У 2007 г. будынак перададзены на баланс ДзУ “Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя”.