зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_235

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1936 г.

Апісанне

Будынак уяўляе сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане мураваны аб’ём з паўкруглай уваходнай часткай, размешчанай ва ўнутраным вуглу будынка. Яскравы прыклад індывідуальнага будаўніцтва 1930-х гадоў у стылі функцыяналізму (т.зв. “брэсцкі канструктывізм").

Напачатку 1930-х гг. вядомым брэсцкім архітэктарам Мікалаем Сінкевічам быў распрацаваны новы праект будынка і гаража. Праект быў зацверджаны Магістратам Брэста-па-над-Бугам у верасні 1935 г. У 1936 г. будаўніцтва новага дома было завершана. Будынак муніцыпалізаваны ў 1940 г. 

Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку змяшчалася дзіцячая паліклініка аблздраўаддзела. У канцы 1960-х гг. будынак займаў Брэсцкі супрацьтуберкулёзны дыспансер. З красавіка 1994 г. - Брэсцкі абласны Цэнтр прафілактыкі СНІД. 

Са снежня 2002 г. тут размяшчаецца ДУП “Лячэбна-кансультацыйная паліклініка”.