Шыфр
112Е000002_239
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX - пач. XX ст.
Стыль
"Польскі" канструктывізм з уплывам позняга класіцызму
Апісанне
Будынак уяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане мураваны аб’ём накрыты двухсхільным дахам. Пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX стст. Першапачатковыя ўладальнікі і аўтар праекта дакладна не высветлены. Пасля Першай сусветнай вайны будынак быў моцна пашкоджаны. Пасля яго адбудовы ў 1929 г. амаль нанава, будынак выкарыстоўваўся ў якасці даходнага дома. Частку будынка арандаваў урач Бягун А.М.
У студзені 1940 г.будынак і рэнтгенапарат Бягуна быў нацыяналізаваны і перададзены гарздраўаддзелу г. Брэста.
Выкарыстанне будынка ў час Другой сусветнай вайны не высветлена.
У лістападзе 1951 г. будынак афіцыйна перададзены гарздраўаддзелу пад гарсанэпідэмстанцыю. Са жніўня 1996 г. у будынку размяшчаўся Брэсцкі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. З 2003 г. - лабараторны корпус Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.