Шыфр
112Е000002_245
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1927 г.
Двухпавярховы Г-падобны ў плане мураваны будынак. Бакавымі фасадамі шчыльна прымыкае да суседніх дамоў. Галоўны фасад атынкаваны, вырашаны асіметрычна. З левага боку была праезная арка (замуравана), на другім паверсе размешчаны балкон.
У 1927 г. брэсцкім архітэктарам Мікалаем Сінкевічам быў выкананы праект новага будынка. Будынак узводзіўся з выкарыстаннем рэшткаў былой пабудовы. Праект зацверджаны Магістратам Брэста-над-Бугам у 1927 г. Будынак быў цалкам адбудаваны ў кастрычніку 1927 г., у той жа год дом быў афіцыйна заселены. Афіцыйна будынак здадзены ў эксплуатацыю толькі ў лютым 1934 г.
Будынак муніцыпалізаваны ў студзені 1940 г.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён