зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_25

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1897 г.

Апісанне

У цяперашні час пад гэтымі адрасамі лічыцца два дамы: паўночная частка – вул. 17 Верасня, 22, паўднёвая – вул. 17 Верасня, 24. Цікава, што за час існавання будынкаў нумары дамоў ніколі не мяняліся.

У міжваенны перыяд цяперашні дом па вул. 17 верасня, 22 (вул. Пераца, 22) належаў новаму гаспадару Іцко Выхалоўскаму, які ў 1922 г. аднавіў (магчыма надбудаваў другі паверх) дом. Праектныя чарцяжы не выяўленыя. У 1922 г. ўладальнік аднапавярховага дома па Пераца, 24 Давід Гелфінбейн будуе аднапавярховую з мезанінам устаўку паміж сваім домам і домам Выхалоўскага.

У 1940 г. жылыя дамы па вул. Пераца, 22 і вул. Пераца, 24 былі нацыяналізаваны згодна з пастановай Часовага ўпраўлення горада Брэста ад 22.10.1939 г. Пад час Вялікай Айчыннай вайны дамы былі прыстасаваны дзеля нужд вермахта. 

У 1992 г. рашэннем Брэсцкага гарвыканкама  ад 20.08.1992 г. № 494 будынкі перададзены АТ “Экспрэс-Сэрвіс”. 

У 1994 г. была выканана перабудова, пад час якой былі зруйнаваны печы і праведзена цэнтральнае цяпло, была знішчана адна прыбудова. 

У 2000 г. новым уладальнікам дома была вызначана Рэдакцыя газеты “Брэсцкі кур’ер”, якая ў 2001 г. была рэарганізавана ў ТАА “Рэдакцыя газеты “Брэсцкі кур’ер”.