Шыфр
112Е000002_26
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1897 г.
Апісанне
У цяперашні час пад гэтымі адрасамі лічыцца два дамы: паўночная частка – вул. 17 Верасня, 22, паўднёвая – вул. 17 Верасня, 24. Цікава, што за час існавання будынкаў нумары дамоў ніколі не мяняліся. Пасля пажару 4 траўня 1895 г. на ўчастку №4-1 былі пабудаваны тры дамы.
У 1922 г. ўладальнік аднапавярховага дома па Пераца, 24 будуе аднапавярховую з мезанінам устаўку паміж сваім домам і суседнім домам. У сярэдзіне 1930-х гг. над дамамі быў надбудаваны другі паверх. Такім чынам, тры жылыя будынкі зліліся ў адзіны безаблічны аб'ём накрыты агульным двухсхільным дахам.
У 1940 г. жылыя дамы па вул. Пераца, 22 і вул. Пераца, 24 былі нацыяналізаваны згодна з пастановай Часовага ўпраўлення горада Брэста. Пад час Вялікай Айчыннай выйны дамы былі прыстасаваны дзеля патрэбаў вермахта. Пасля вайны жылыя дамы перададзены Гаркамгасу ў 1950 г.
У 1971 г. жылыя дамы былі абсталяваны газам і вадаправодам. У 1984 г. былі зроблены перабудовы, пад час якіх у Бюро тэхнічнай інвентарызацыі былі зарэгістраваны гэтыя 2 будынка пад адным адрасам па вул. 17 Верасня, 22-24. Дамы па вуліцы 17 Верасня, 22 і 24 з таго часу існуюць як адзіны функцыянальна завязаны аб'ект.
У 1992 г. будынкі перададзены АТ “Экспрэс-Сэрвіс”.
У 2000 г. новым уладальнікам дома была вызначана Рэдакцыя газеты “Брэсцкі кур’ер”.