Шыфр
112Е000002_35
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1937 г.
Стыль
"Польскі" канструктывізм
Асабняк на рагу вуліц Гогаля і Крупскай быў запраектаваны i пабудаваны вядомым брэсцкім архітэктарам-функцыяналістам Юзафам Бараньскім, як уласны дом.
Дом быў пабудаваны ў 1936 годзе як двухпавярховы, трэці паверх надбудаваны ў 1937-38 гадах, напярэдадні Другой сусветнай вайны.
Дом архітэктара ўяўляе сабою трохпавярховы мураваны кубападобны аб’ём з нішай-паралелепіпедам на вуглу, выходзячым на скрыжаванне вуліц Гогаля і Крупскай. З паўднёвага захаду да будынка далучаны паўцыркульны эркер з тэрасай на даху. Фасады рытмічна прарэзаны высокімі прамавугольнымі вокнамі. Галоўны ўваход у будынак вылучаны тэрасай на двух прамавугольных слупах. Будынак - помнік т.зв. “польскага” канструктывізму і мае мемарыяльную каштоўнасць.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён