зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_38

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

к. ХІХ - пач. ХХ ст.

Стыль

Неакласіцызм

Апісанне

Мураваны дом Дайча быў пабудаваны на мяжы ХІХ - ХХ стст. У жніўні 1915 г. быў спалены расійскімі войскамі пры адступленні. У 1930 г. адбудаваны новымі гаспадарамі як прыбытковы. Магчыма, пры адбудове былі выкарыстаны захаваўшыяся сцены былога збудавання. Будынак муніцыпалізаваны ў студзені 1940 г. Выкарыстоўваўся ў якасці васьміпакаёвага жылога дому.

Будынак па праекце складаўся з двух секцый: асноўнай (захавалася) і невялічкай, прыбудаванай Г-падобна да асноўнага аб’ёму праз скразны праезд у дворык (страчана). Вокны прамавугольныя, дзверы маюць паўцыркульную фрамугу. На другім паверсе два сіметрычна размешчаныя балконы, агароджа - мастацкае каванне. Малюнак кранштэйнаў унікальны - адзіны ў Брэсце. 

Будынак носіць рысы неакласіцызму.