зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_39

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

пач. XX ст.

Стыль

Неакласіцызм, канструктывізм

Апісанне

Будынак уяўляе сабой Г-падобны прамавугольны складаны ў плане аб’ём накрыты невысокім двухсхільным дахам. Правая частка будынка далучана да суседняга дома № 49 па вул. Савецкай і ўтварае адзіны фронт забудовы.

Дом быў пабудаваны ў кан. ХІХ - пач. ХХ стст. У 1929 г. вядомы брэсцкі архітэктар Мікалай Сінкевіч распрацаваў праект новага дома. Будаўніцтва дома пачалося ў 1929 г. і скончылася ў лістападзе 1937 г. Ацяпленне  будынка ажыццяўлялася праз 20 мураваных абліцаваных паліванай кафляй пячэй аж да 1991 года. 

У снежні 1940 г. два будынка па вул. Гогаля, 36 i 38 былі нацыяналізаваны. 

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1949 г. праведзены рамонт i на 1 паверсе была размешчана кватэра. Афіцыйна ўладальнікам жылога дома па рашэнню Брэсцкага гарвыканкама быў прызначаны Гаркамгас, потым перайменаваны ў Гаржылкіраўніцтва.

У 1974 г. падчас перапланіроўкі два будынка былі аб’яднаны пад адрасам вул. Гогаля, 60.