зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_41

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1895 г.

Апісанне

Будынак уяўляе сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам. Адносіцца да правінцыяльнай архітэктуры позняга класіцызму. 

У траўні 1895 года Брэст-Літоўск напаткаў вялікі пажар, які амаль цалкам знішчыў цэнтр горада. Драўляны дом, які знаходзіўся на месцы сённяшняга будынка, згарэў. У 1895 г. гаспадар дзялкі пабудаваў на месцы спаленага будынка новы каменны жылы дом. 

У 1909 г. была выканана надбудова другога паверха, з адхіленнем ад зацверджанага Гарадской Управай праекта. Пасля Першай сусветнай вайны будынак належыў нашчадку Лумажэўскага - Хершу Ламашэўскаму (“Ломашевскому” - згодна дакументаў   Магістрата Брэста-над-Бугам). Будынак муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 г.,  як маючы плошчу больш за 100 м2.