зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_42

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Дзяржынскага, 15

Датаванне

1895 г.

Апісанне

Аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак. Тарцовым фасадам шчыльна прымыкае да суседняга дома № 17. Накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад вылучаны бакавымі неглыбокімі рызалітамі. З левага боку ў рызаліце знаходзіцца дзвярны праём, аформлены брылем на фігурных каваных кранштэйнах. Да ўвахода вядзе ганак. Справа ў рызаліце аконны праём падкрэслены падаконным карнізам. Верхнія плоскасці рызалітаў дэкарыраваны прамавугольнымі філёнгамі. Два цэнтральныя прамавугольныя аконныя праёмы аздоблены ліштвамі з фігурнымі паўцыркульнымі сандрыкамі і падаконнымі плоскімі панелямі. Завершаны фасад карнізам з сухарыкамі. Выразнасць фасаду надае кантрасная пафарбоўка архітэктурнага дэкору белым колерам.