Шыфр
112Е000002_44
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
2-я пал. XIX ст.
Апісанне
Будынак уяўляе сабой двухпавярховы, чатырохвугольны ў плане аб’ём накрыты вальмавым дахам. Участак быў забудаваны ў другой палове XIX ст. Існуючыя каменныя будынкі па вул. Дзяржынскага, 17 i 19 на 1895 г. былі аднапавярховымі, па вул. Дзяржынскага, 19/1 - двухпавярховымі. У 1912 г. новыя ўладальнікі ўчастка пабудавалі двухпавярховы флігель з захаду, што скончыла фарміраванне замкнёнага ўнутранага дворыка. Пасля Першай сусветнай вайны ўсходні і заходні флігелі страчаны. Будынак муніцыпалізаваны ў студзені 1940 г.