Шыфр
112Е000002_46
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1896 - 1897 гг.
Апісанне
Будынак уяўляе сабой двухпавярховы чатырохвугольны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам. Па цэнтры фасада арачны скразны праезд ва ўнутраны дворык. Архітэктурная аздоба разнастайная: рэльефныя замковыя камяні, падваконны і міжпавярховы карнізы, архівольт. Будынак адносіцца да архітэктуры т.зв. “прамысловай готыкі”.
Існуючы сёння будынак па вул. Дзяржынскага, 26 быў пабудаваны па праекце інж. Г. Леонава па даручэнню гаспадара дзялкі Меера Беркавіча Левіна. Але па ходу будаўніцтва былі зроблены адхіленні ад праекта. Новы праект быў выкананы і зацверджаны па факце толькі ў 1910 г.
Будынак быў муніцыпалізаваны ў студзені 1940 г., як маючы плошчу больш за 100 м2. За ўвесь час свайго існавання будынак меў адзін нумар - 26.