зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_48

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Дзяржынскага, 36

Датаванне

кан. ХІХ - пач. XX ст.

Апісанне

Двухпавярховы складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. Складаецца з двух аб'ёмаў. Частка будынка, якая прымакае да дома № 38 вырашана плоскасна, члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Левая частка будынка ўяўляе аб'ём развіты ў бок двара. На галоўным фасадзе асноўным акцэнтам з'яўляецца балкон з ажурнай металічнай агароджай, які падтрымліваюць магутныя кранштэйны. Асновы кранштэйнаў фланкіруюць цэнтральны аконны праём перароблены з дзвярнога. Фасадная плоскасць першага паверха апрацавана рустам. Прамавугольныя аконныя праёмы на першым паверсе маюць простыя абрамленні. Гарызантальна фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны прафіляваным карнізам.