зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_49

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Дзяржынскага, 38

Датаванне

1929 - 1930 гг.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак прадстаўляе сабой двухпавярховы трапецападобны ў плане аб'ём, накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад на вул. Дзяржынскага, выдзелены двумя простымі прамавугольнымі атыкамі і падзялён пілястрамі на тры часткі. Цэнтральная частка будынка мае балкон на узроўні другога паверха з выразнымі дэкаратыўнымі парэнчамі. Гладкія сцены галоўнага і   тыльнага фасадаў прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. Галоўны ўваход выдзелены рэльефным парталам. Па баках ад дзвярэй месцяцца адна насупраць другой дзве экседры з месцам для сядзення. 3 тыльнага боку будынка маецца тэраса на першым паверсе, якая служыць таксама балконам другога паверха. Парэнчы дваравога балкона гістарычныя - мураваныя з дэкаратыўнымі металічнымі прутамі. Тэраса на сённяшні час зашклёная. Будынак з’яўляецца помнікам грамадскай архітэктуры з рысамі класіцызма, для якога характэрны спакойныя прамавугольныя формы, гладкія сцены і стрыманы дэкор.