зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_51

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

к. ХІХ ст.

Стыль

Цагляны стыль

Апісанне

Будынак уяўляе сабой Г-падобны ў плане двухпавярховы цагляны аб’ём, накрыты вальмавым дахам. Для ацяплення ў доме было некалькі пячэй, абліцаваных паліванай кафляй. Вадаправод і каналізацыя адсутнічалі. Уваходы ў будынак былі з правага і левага бакоў галоўнага фасаду па вул. Вазнясенскай. 

У польскі перыяд уладальнікі будынка часта змяняліся. Вядома, што апошнім уладальнікам быў надбудаваны атынкаваны паверх у стылістыцы першага паверха. 2 студзеня 1940 г. будынак быў нацыяналізаваны. Увесь час, да i пасля Другой сусветнай вайны, выкарыстоўваўся як жылы дом. 

У 1951 г. рашэннем Брэсцкага гарвыканкама уладальнікам будынка быў вызначаны Гаркамгас, зараз КУП “ЖРЭУ г. Брэста”.

У жылым доме ў 1976 г. выканана рэканструкцыя і капітальны рамонт дома, праведзены вадаправод, каналізацыя, газ, цэнтральнае ацяпленне, дэмантаваны печы і ў 9 кватэрах устаноўлены ванны, туалеты. Зараз у доме 9 кватэр.