Шыфр
112Е000002_52
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1939 г.
Стыль
Функцыяналізм (т.зв. “польскі канструктывізм”)
Апісанне
Першапачаткова будынак уяўляў сабой Г-падобны ў плане двухпавярховы мураваны аб’ём з “плоскім дахам”. Вугал будынка на рагу сучасных вуліц Пушкінскай і Камсамольскай скруглены.
10 кастрычніка 1938 года Гарадская ўправа рашэннем № Т-9/229Е.1965 узгадніла праект новага дома, які быў выкананы вядомым брэсцкім архітэктарам Юзафам Бараньскім. Будынак быў узведзены напрыканцы жніўня 1939 года, за некалькі дзён да пачатку Другой сусветнай вайны. А 15 снежня 1939 года ў доме Яніны Урбановіч размесцілі швейную фабрыку “Атэлье Мод” народнага Каміссарыята лёгкай прамысловасці БССР.
З 10 лютага 1992 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 70 прадпрыемства ўвайшло ў склад аб’яднання "Белорусский концерн по производству и реализации товаров легкой промышленности (ААТ “Брэсцкая швейная фірма “Надзея” канцэрну «Беллёгпрам»)".