Шыфр
112Е000002_55
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1932 г.
Стыль
"Польскі” функцыяналізм з рысамі класіцызму
Апісанне
Будынак уяўляе сабой прамавугольны ў плане двухпавярховы мураваны аб’ём, які накрыты двухсхільным дахам. Пасля Першай сусветнай вайны на месцы, дзе знаходзіцца будынак былі руіны, якія засталіся з ваеннага часу.
Напачатку 1932 года быў зацверджыны Магістратам Брэста-над-Бугам праект двухпавярховага жылога дома, які быў распрацаваны вядомым пецярбургскім, а затым і брэсцкім архітэктарам Мікалаем Катовічам. Афіцыйна будынак уведзены ў эксплуатацыю рашэннем магістрату ад 4 лістапада 1932 года.
Будынак нацыяналізаваны выканкамам Брэсцкай вобласці ў студзені 1940 г. і быў пераўтвораны ў сталовую (якая, дарэчы, згадваецца ў якасці рэстарана ў аповесці "У спісках не лічыцца" і знятай па ёй мастацкай кінастужцы "Я рускі салдат").
Пасля вызвалення, з 1944 да канца 1950-х гг., у будынку змяшчаўся рэстаран "Беларусь", потым сталовая, кавярня, кафэ "Дыетычнае".
У1993 г. будынак набыла вытворча-гандлёвая фірма "Алеся" (з 2008 г. - ААТ "Алеся-Сэрвіс").