зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_56

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1881 г.

Апісанне

Сёння пад лічбай 34 па вул. Камсамольскай пазначаны два двухпавярховых будынка, кожны з якіх мелі сваю гісторыю і, да пэўнага часу, розныя адрасы.

Паўночная частка была пабудавана як аднапавярховы дом ў 1923 г. Тады будынак меў адрас вул. Вазнясенская, 28. У 1927 г. уладальнікі парцэлы надбудоўваюць над будынкам другі паверх (у той час адрас будынка вул. Капітана Стяцкевіча, 34), а ў 1930 г. яны прыбудавалі да дома двухпавярховую, Г-падобную ў плане, афіцыну. Да канца 1939 года ў будынку дзейнічаў рэстаран “Morskie Oko”.

Паўднёвая частка упершыню згадваецца ў архіўных дакументах у траўні 1881 г. у сувязі з яе продажам. Тады гэта быў аднапавярховы будынак. 

Дзякуючы крыніцам вядома, што ў 1927 г. гэта быў быў аднапавярховы з франтонам будынак. 

2 студзеня 1940 года абодва будынка былі нацыяналізаваны. Пасля Другой Сусветнай вайны будынкі выкарыстоўваліся пад жыллё і пункт грамадскага харчавання “Блінная”. Сёння будынкі маюць адзіны адрас вул. Камсамольская, 34 і выкарыстоўваюцца як адміністрацыйныя, на першым паверсе размешчана кафе “На Вознесенской”.