Шыфр
112Е000002_58
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1926 г.
Апісанне
Г-падобны ў плане, двухпавярховы мураваны аб’ём накрыты невысокім складаным вальмавым дахам, схаваным за атыкамі несапраўдных рызалітаў. У параўнанні з фотаздымкамі 1940-х гг. сёння страчаны атык, уваход у краму на рагу Камсамольскай і Гогаля і балкон над ім.
Будынак - помнік ранняга канструктывізму.
У дакументах магістрата за 1933 г. на парцэле, дзе стаіць сучасны дом, лічацца драўляныя будынкі і мураваны двухпавярховы дом, які пабудаваны ў 1926 г. Але згодна архіўным даследаванням у 1926 г. быў пабудаваны толькі мураваны аднапавярховы будынак, другі паверх надбудаваны пазней.
Дом у сучасным выглядзе быў здадзены ў эксплуатацыю ў лістападзе 1930 г.
У студзені 1940 г. дом быў муніцыпалізаваны. У кастрычніку 1950 г. перададзены на баланс гаркамгаса.